2013-01-05 13:08:10

Даследванне: старэнне – самы значны феномен ХХІ ст.


RealAudioMP3 Старэнне будзе самым значэным феноменам ХХІ ст. Аб гэтым кажуць вынікі даследвання праведзенага Фондам ААН у галіне народа насельніцтва і англійскай дабрачыннай арганізацыяй “HelpAge International”, якая займаецца абаронай правоў пажылых людзей. На важнасць вынікаў дадзенага дакумента звяртае ўвагу экуменічная “Супольнасць св. Эгідзія”, якая запланавала яго прэзентацыю ў Рыме 7 студзеня. Паводле даследчыкаў, феномен старэння будзе мець цяжкія наступствы для чалавецтва. На сённяшні дзень, кожную секунду, два чалавека ў свеце адзначаюць сваё 60-годдзе. Таксама адзначаецца, што зараз 1 з 9 жыхароў нашай планеты мае ўзрост, якія пераўзыходзіць гэту рамку. Паводле вынікаў даследвання асабліва хутка старэюць грамадствы, якія развіваюцца, нават тыя, дзе ёсць вялікая колькасць моладзі. У больш багатых краінах, старэнне адбываецца павольней. Больш доўгае жыццё дасягаецца дзякуючы лепшаму харчаванню, гігіене, дасягненням у медыцыне, сферы медыцынскай дапамогі, адукацыі і эканамічнаму дабрабыту.

Гаворачы аб колькасці людзей дасягнуўшых 60-гадовага ўзросту у свеце даследчыкі адзначаюць, што ў 1950 г. іх было каля 205 млн., а ў 2012 г. ужо 810 млн. чалавек. У 2050 г. іх колькасць дасягне 2 млрд. Аналізуючы сітуацыю на розных кантынентах, можна заўважыць, што самая вялікая колькасць пажылых людзей – у Еўропе – 22% насельніцтва, у той час як самая нізкая – у Афрыцы – 6% насельніцтва кантынента. Паводле навукоўцаў колькасць пажылых людзей у Еўропе ў 2050 г. будзе раўна прыкладна 34%.

Таксама адзначаецца, што ў свеце больш 60-гадовых жанчын, чым мужчын. На 100 пажылых жанчын, прыходзіцца 84 пажылых мужчыны. Што тычыцца больш старэйшага узросту – 80 гадоў, то на 100 жанчын, прыходзіцца толькі 61 мужчына.








All the contents on this site are copyrighted ©.