2013-01-04 09:35:26

Супольнасць “Taize” дзякуе за сустрэчу ў Рыме


RealAudioMP3 Супольнасць “Taize” падзякавала ўсім хто прычыніўся да арганізацыі Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая 28 снежня – 2студзеня прайшла ў Рыме. У спецыяльным паведамленні апублікаваным 4 студзеня, выказваецца ўдзячнасць парафіям, святарам, манаскім супольнасцям, праваслаўнай і пратэстанскай супольнасці, а таксама тысячам рымскіх сем’яў, якія адкрылі дзверы сваіх дамоў, каб прыняць маладых пілігрымаў. Акрамя таго супольнасць “Taize” выказала падзяку маладым рымлянам, якія на працягу доўгіх месяцаў рыхтавалі сустрэчу, уладам Вечнага горада і прадстаўнікам розных служб, дзякуючы працы якіх атрымалася правесці форум. “Малітва 29 снежня на плошчы св. Пятра ў прысутнасці Святога Айца, у якой прынялі удзел больш чым 45 тыс. чалавек, ад самага пачастку дазволіла ўзняцца глыбокай духоўнасці гэтай сустрэчы і застанецца як святло ў сэрцы многіх маладых людзей”, - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца таксама, што яшчэ не працягу двух тыдняў у Рыме застанецца група братоў з супольнасці “Taize”, а таксама валанцёраў, якія сустрэнуцца з сем'ямі, што прымалі удзельнікаў пілігрымкі. 19 студзеня пройдзе супольная малітва падзякі за праведзеную сустрэчу.

Паводле супольнасці “Taize” агульная колькасць удзельнікаў, якія прыбылі з розных краін у Рым – 32 тыс. чалавек. Акрамя таго, у форуме прынялі ўдзел каля 10 тыс. італьянцаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.