2013-01-04 09:57:34

Патрыярх Тваль: Касцёл на Блізкім Усходзе – Касцёл на Кальварыі


RealAudioMP3 Сітуацыя хрысціян на Блізкім Усходзе становіцца ўсё больш складанай. Аб гэтым у інтэрв’ю нашаму радыё расказаў Лацінскі Патрыярх Іерусаліма Фуад Тваль. Іерарх заклікаў да міжнароднай салідарнасці з маленькай рэлігійнай супольнасцю хрысціян на Блізкім Усходзе. Паводле яго, у апошні час сітацыя значна пагоршылася. Сярод іншых негатыўнытых аспектаў 2012 г. ён падкрэсліў вандаліскія напады на хрысціянскія святыні здзейсненыя членамі мусульманскіх і яўрэйскіх радыкальных аб’яднанняў. Паводле Патрыярха прычына рэлігійнай нецярпімасці ў рэгіёне заключаецца ў недахопе выхавання і адукацыі. “Гэта праблема адукацыі дзяцей, школы”, - сказаў іерарх. Ён таксама адзначыў, што ізраільскія ўлады асудзілі напады на хрысціянскія храмы, але на свае вочы, ён не бачыў, каб вінаватыя былі знойдзены і пакараны.

Гаворачы аб сітуацыі ў Сірыі Патрыярх Тваль адзначыў, што яна з’яўляецца асабліва балючай для рэгіёна. “У мінулым, я казаў, што мы, у Іерусаліме, з’яўляемся Касцёлам Кальварыі, але зараз увесь Блізкі Усход стаў такім. Сітуацыя ў Сірыі, горш чым у нас. Мы не можам забываць Сірыю, не можам забываць аб нашых братах хрысціянах, якія жывуць там, мы не можам маўчаць. Насілле, само па сабе павінна быць асуджана”, - сказаў іерарх.

Патрыярх Тваль папярэдзіў, што пасля заканчэння ваенных дзеянняў у Сірыі, невядома што там будзе далей. Ён выказаў хваляванне перад магчымасцю развіцця сітуацыі па іракскаму ці егіпецкаму сцэнарыю, дзе нягледзячы на перамены, не прыйшлі сапраўдны мір і павага да правоў чалавека.








All the contents on this site are copyrighted ©.