2013-01-04 16:05:52

Ватыканскі іерарх заклікаў да міру ў Цэнральнаафрыканскай Рэспубліцы


RealAudioMP3 Прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, кардынал Фернанда Філоні скіраваў 4 студзеня пасланне да біскупаў і вернікаў Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі ў якім заклікаў ваюючыя бакі да прымірэння. Іерарх адзначыў, што дэкастэрыя, якую ён узначальвае з увагай сочыць за сітуацыяй у краіне, ахопленай канфліктам паміж урадавамі войскамі і паўстанцамі. З новым запалам канфлікт разгарэўся ў перыяд перад Божым Нараджэнне, калі войскі паўстанцаў спрабавалі захапіць сталіцу дзяржавы горад Бангі.
“З хваляваннем у сувязі з падзеямі апошніх дзён, Кангрэгацыя Евангелізацыі Народаў выказвае сваю духоўную блізкасць і заклікаў захоўваць надзею на мір, які прынёс усяму чалавецтву дзіцятка з Бэтлеему Езус”, - адзначыў кардынал Філоні. Ён нагадаў словы Святога Айца Бэнэдыкта XVI з паслання на Сусветны дзень супакою, “мір – не мара, не ўтопія: ён магчымы”.
Запэўніваючы аб малітве за ахвяраў насілля і іх сем'і кардынал Філоні адзначыў: “Я звяртаюся да адказнасці з аднаго і іншага боку, каб, праз дыялог – адзіны эфектыўны сродак для аднаўлення трывалага міру, быў пакладзены канец насіллю”,- напісаў кардынал. “Няхай Езус, Валадар супакою, адкрые сэрцы ўсіх цэнтральнаафрыканцаў, каб маглі ўспрыняць гэты каштоўны дар Бога чалавецтву!” – заклікаў насельніцтва краіны кардынал Філоні.








All the contents on this site are copyrighted ©.