Паводле індыйскага
біскупа Фелікса Махада, павялічэнне выпадкаў сексуальнага насілля ў Індыі звязана
з недахопам выхавання і навучання каштоўнасцям, этыцы і павазе да годнасці і жыцця
іншага чалавека. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх, кажучы аб сітуацыі ў краіне, адзначыў,
што колькасць паліцэйскіх, якія павінны гарантаваць грамадскі парадак непрапарцыянальна
малая, адносна агульнай колькасці насельніцтва краіны. Акрамя таго, шырока распаўсюджаны
бандытызм і карупцыя. Паводле біскупа пашыраным феноменам з’яўляецца безпакаранасць
дзяцей багатых людзей і палітыкаў, якія часта здзейсняюць злычынствы сексуальнага
характару. Іерарх адзначыў, што індыйскаму грамадству неабходна больш звяртаць увагу
на адукацыю у сферы павагі да жанчын і іх правоў, але дзяржава кажа ў першую чаргу
аб неабходнасці ўвядзення больш жорсткага пакарання для гвалтаўнікоў, аж да смяротнага.
“Пачнем
з індыйскай сям’і, якая сёння знаходзіцца пад уплывам глабалізацыі, дзе маладыя людзі
не навучаны каштоўнасцям і этыцы. Свет стаў занадта арыентаваным на спажывецтва і
маральны рэлятывізм. У такім выпадку, мне здаецца, што віна не толькі тых, хто здзейсняе
гвалт, але таксама грамадства, якое штам разоў недаацэньвала жыццё жанчын і дзяўчын.
Але не ва ўсёй Індыі так”, - сказаў біскуп Махада.
Таксама на небяспеку сучасных
ідэалогій у дадзеным кантэксце звярнуў італьянскі журналіст і антраполаг Алесандра
Чысілін. У інтэрв’ю нашаму радыё ён расказаў, што за мінулы год у Індыі былі зарэгістраваны
25 тыс. выпадкаў сексуальнага насілля, што на 800% больш чым 40 гадоў таму. Паводле
эксперта большасць злачынстваў здараецца на поўначы краіны, больш урбанізаванай і
адарванай ад традыцыйных каштоўнасцяў і культуры. “Гэта кажа, што віна тут не ў індыйскай
культуры, але як раз у адваротным”, сказаў антраполаг.