2013-01-03 10:08:58

Эканаміст: словы Папы ўказваюць на небяспеку для эканомікі


RealAudioMP3 Вялікі рэзананс у СМІ знайшлі словы Бэнэдыкта XVI, прамоўленыя з нагоды Сусветнага дня супакою, які адзначаўся 1 студзеня. Папа казаў пра напружанасць у свеце, тэрарызм, крымінал і сацыяльную несправядлівасць. Між іншым Святы Айцец асудзіў “нерэгуляваны фінансавы капіталізм”. Паводле італьянскага эканаміста Альберта Квадрыё Курцыо, словы Бэнэдыкта XVI указваюць на “вельмі вялікую небяспеку”, як для сацыяльнай сферы так і для самой эканомікі. “Эканоміка складаецца з двух вялікіх кампанентаў, акрамя самага галоўнага кампамента – чалавека, які праз працу рэалізуе самаго сябе ў творчай дзейнасці ў пэўным камунітарным кантэксце. Першы кампанент, гэта рэальная эканоміка, якая выражаецца ў вытворчасці, індустрыі, сельскай гаспадарцы, а таксама ў сферы паслуг. Іншы кампанент – гэта банкаўская і фінансавая эканоміка. У лепшай з магчымых сітуацыі, банкаўская і фінансавая эканоміка падпарадкаваны рэальнай: першая не з’яўляецца незалежнай сферай, у якой здзейсняецца хуткі заробак грошай праз пэўныя фінансавыя аперацыі”, - расказаў Альберта Курцыо.

Паводле эканаміста, калі парушаецца гэта сувязь паміж фінансава-банкаўскай і рэальнай эканомікай (якая выражаецца ў эканоміі на інвестыцыях, фінансаванні рэальнай эканомікі, занятасці, эканамічным развіцці), з’яўляюцца негатыўныя эфекты, накшталт тых, якія мы бачым сёння.

Ён адзначыў, што словы Папы спыніць “напружанасць і супрацьстаянне, выкліканае няроўнасцю паміж багатымі і беднымі”, заклікаюць да клопату пра людзей і супольнасць. Паводле Альберта Курцыо, Бэнэдыкт XVI заклікае не да роўнасці камуністычнага тыпу, але да рацыянальнай справядлівасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.