6 студзеня Бэнэдыкт
XVI удзеліць біскупскую сакру чатыром намінантам: апостальскім нунцыям – нігерыйцу
Фартунатасу Нвачукву і французу Ніколя Тэвенану, сакратару Кангрэгацыі Каталіцкай
Адукацыі італ'янцу Анджэла Вінчэнца Дзані і свайму асабістаму сакратару кс. прэлату
Георгу Генсвайну, які з нядаўняга часу з'яўляецца таксама прэфектам Папскага дома.
Разам са Святым Айцом канцэлебраваць кансэкрацыйную св. Імшу будуць кардынал Дзяржсакратар
Тарчызіо Бэртонэ і кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі.
Прадставіць будучых арцыбіскупаў Папе прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў кардынал
Марк Уэлле.