2013-01-03 11:04:27

За мінулы год Папа сустрэўся з больш чым 2 млн. вернікаў


RealAudioMP3 За 2012 г. Бэнэдыкт XVI сустрэўся больш чым з 2 млн. вернікаў. Дакладную інфармацыю адносна колькасці ўдзельнікаў папскіх цэрымоніі 2 студзеня апублікавала Прэфектура папскага дому. Паводле падкліку колькасці квіткоў распаўсюджаных на мерапрыемствы з удзелам Святога Айца стала вядома, што іх наведала 2 351 200 чалавек. Адзначаецца таксама, што ў 2012 г. адбылося 43 агульных аўдынцыі, ў якіх прынялі ўдзел 447 тыс. вернікаў. Акрамя таго, Святы Айцец сустрэўся з амаль 150 тыс. чалавек падчас спецыяльных аўдыенцый.

У розных літургічных цэлебрацыях, якія ўзначаліў Бэнэдыкт ХVI на працягу 2012 г. прыняло ўдзел каля 500 тыс. вернікаў. У нядзельных малітвай “Анёл Панскі” удзельнічалі амаль 1,3 млн. пілігрымаў. Усяго, за перыяд Пантыфіката Бэнэдыкта XVI, які працягваецца з 2005 г. у сустрэчах са Святым Айцом прынялі удзел 20 544 970 чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.