2013-01-03 10:46:31

Дэлегацыя “Taize” прыбыла ў Стамбул


RealAudioMP3 Пасля заканчэння XXXV Еўрапейскай сустрэчы моладзі ў Рыме, кіраўнік супольнасці “Taize” брат Алоіз з некалькімі сваімі паплечнікамі і каля вялікай групай моладзі накіраваліся ў Стамбул, дзе 6 студзеня яны прымуць удзел у святкаванні ўрачыстасці Аб’яўлення Пана, а таксама памоляцца разам з хрысціянамі гэтага старажытнага горада. Візіт дэлегацыі адбываецца па асабістым запрашэнні Канстантынопальскага Патрыярха Барталамея І. Адносіны паміж супольнасцю “Taize” і Экуменічным Патрыярхатам маюць ўжо амаль 50-гадовую гісторыю. Першыя кантакты паміж імі пачаліся ў 1960 г. У 1962 г. брат Ражэ, разам з адным са сваіх паплечнікаў наведваў у Стамбуле Патрыярха Афінагора. Затым такія сустрэчы неаднаразова паўтараліся. Наступнік брата Ражэ, брат Алоіз працягвае традыцыю добрых адносін з Канстантынопальскім Патрыярхам. Барталамеі І жыва цікавіўся сустрэчамі моладзі, якія арганізуе супольнасць “Taize”. Акрамя таго, ён запрасіў членаў супольнасці, з групай маладых людзей, наведаць Стамбул.

Праграма візіта дэлегацыі даволі насычаная. Яна пачнецца 3 студзеня малітвай нешпараў у грэка-праваслаўнай царкве Найсвяцейшай Тройцы на плошчы Таксім у цэнтры Стамбула. 4 студзеня, удзельнікі дэлегацыі прымуць удзел у малітве са спевамі “Taize”, якая пройдзе ў армянскай царкве св. Яна Хрызастома. Вечарам яны прымуць удзел у сустрэчы хрысціянскай і мусульманскай моладзі. У суботу 6 студзеня, яны прымуць удзел у малітве нешпараў з нагоды Божага Нараджэння па юліянскім каляндары, якая пройдзе ў Фанары – сядзібе Экуменічнага Патрыярхата. Жыллё, удзельнікам пілігрымкі, прадставяць некаторыя мясцовыя сем’і розных канфесій.








All the contents on this site are copyrighted ©.