2013-01-02 15:03:57

Рым: закончылася “Пілігрымка даверу па зямлі”


RealAudioMP3 2 студзеня ў Рыме закончылася Еўрапейская сустрэча моладзі, якую штогод арганізуе экуменічная супольнасць “Taize”. У мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за 45 тыс. маладых людзей з усёй Еўропы. Сярод іх былі таксама прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, акрамя католікаў, таксама праваслаўныя і пратэстанты. У інтэрв’ю нашаму радыё, член экуменічнай супольнасці “Taize” брат Джон расказаў, што “мэта гэтых сустрэч заключаецца ў стварэнні сярод моладзі даверу да Бога, які дазволіць жыць у згодзе паміж сабой, быць сведкамі лепшага свету і суадказнымі за Касцёл.

Паводле законніка сустрэчы дапамагаюць устанаўленню больш сяброўскіх адносін паміж прадстаўнікамі розных канфесій. На яго думку кожны удзельнік сустрэчы “Taize” павінен пачаць з самого сябе, працэс прымірэння з іншымі. “Для хрысціяніна гэта значыць зразумець каштоўнасці іншых традыцый, знайсці ім месца у сваёй веры. І гэтым мы імкнецца жыць у Тэзэ. Я думаю, што кожны з нас можа зрабіць гэты крок унутры самога сябе і гэта рыхтуе Касцёл да прымірэння заўтра”,- сказаў законнік.

Ён таксама адзначыў, што супольнасць “Taize” імкнецца дапамагаць маладым людзям у паглыбленні іх веры, спрыяе іх удзелу ў жыцці Касцёла, асабліва парафіяльным. “Нашай мэтай з’яўляецца тое, каб дапамагаць моладзі быць зачынам там, дзе яны знаходзяцца: у парафіях, у касцёлах, у групах і рухах”, - сказаў брат Джон.








All the contents on this site are copyrighted ©.