Бэнэдыкт ХVI прызначыў
кардынал Поля Пупара, былога старшыню Папскай рады па культуры, сваім спецыяльным
пасланнікам на ўрачыстасці з нагоды заканчэння юбілейнага года прысвечанага Слузе
Божай Паўліне Марыі Жарыко. Святкаванні пройдуць у французскім Ліёне 9 студзеня 2013
г. у 150-ю гадавіну з дня яе смерці і 50-ю гадавіну выдання дэкрэту аб гераічнасці
яе цнотаў. Паўліна Марыя Жарыко нарадзілася ў 1799 г. у сям’і багатага прамыслоўца.
Ва ўзросце 20 гадоў яна заснавала ў Ліёне каталіцкую арганізацыю “Супольнасць распаўсюджвання
веры”, місія якой заключалася ў зборы грашовых сродкаў для каталіцкіх місіянераў.
У 1822 годзе гэта арганізацыя пачала дзейнічаць таксама і ў Рыме, дзе стала афіцыйным
органам Апостальскай Сталіцы па зборы матэрыяльных сродкаў для місій.