2013-01-01 14:47:39

Патрыярх Барталамей заклікаў зрабіць 2013 г. – годам салідарнасці


RealAudioMP3 Канстантынопальскі Патрыярх Барталамей І заклікаў зрабіць 2013 г. годам паўсюднай салідарнасці. Ён нагадаў аб абавязку клапаціцца пра галодных і бедных, які становіцца асабліва актуальным ў кантэксце сусветнага эканамічнага крызіса. Акрамя таго, праваслаўны іерарх, заклікаў да салідарнасці з хрысціянамі, якія да сённяшняга дня працягваюць цярпець пераслед па прычыне сваёй веры ў розных кутках зямлі. Нарэшце, Патрыярх заклікаў праявіць салідарнасць, для пераадолення няроўнасці, якая існуе на зямлі, “каб было прызнана права ўсіх, самых слабых карыстацца дабротамі, неабходнымі для жыцця чалавека”. “Такім чынам мы ўбачым, у вымярэнні магчымага гуманізму, ажыццяўленне міра на зямлі”, - адзначыў Патрыярх Барталамей І.








All the contents on this site are copyrighted ©.