2013-01-01 13:02:17

Бэнэдыкт XVI: мір паходзіць ад даверу да Бога


RealAudioMP3 Сацыяльныя несправядлівасці, нерэгуляваны капіталізм, тэрарызм і крымінал – на гэтыя заганы сучаснага свету звярнуў увагу Святы Айцец кажучы аб міры, які паходзіць ад даверу да Бога. 1 студзеня, ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі і Сусветны дзень міра Папа ўзначаліў св. Імшу у базыліцы св. Пятра. У сваёй гаміліі Пантыфік адзначыў, што жаданне міра існуе ў кожным чалавеку. Паводле Святога Айца аб ім трэба прасіць Бога, але таксама будаваць сваімі ўласнымі сіламі.
“Нягледзячы на тое, што нажаль, свет яшчэ азначаны “вогнішчамі напружання і супрацьстаяння з прычыны ўзрастаючай няроўнасцю паміж багатымі і беднымі, дамінуючай эгаістычнай і індывідуалістычнай ментальнасцю, выражанай праз нерэгуляваны фінансавы капіталізм”, а таксама розныя формы тэрарызма і крымінала, я ўпэўнены, што “шматлікія дзеянні на карысць міра, якімі багаты свет, сведчаць аб натуральным пакліканні чалавецтва да міра”, – працытаваў сваё пасланне на Сусветны дзень міра Папа.
Паводле Святога Айца мір заключаецца ў тым, каб жыць згодна з Божай воляй, у супакой з самім сабой, у супакоі з бліжнімі і усім стварэннем. “Чалавек створаны для міра, якія з’яўляецца дарам Божым”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.
“Мы можам спытаць сябе: у чым фундамент, паходжанне, карані гэтага супакою? Як можам адчуць у нас мір, нягледзячы на праблемы, цемру, трывогі?”, - спытаў Святы Айцец. Папа адзначыў, што адказ на гэты пытанні прыходзіць праз Марыю, якая перажыла шматлікія нечаканыя падзеі ў сваім жыцці, але не разгубілася, разважаючы над імі у супакоі і захоўваючы ўсё у сэрцы і памяці.








All the contents on this site are copyrighted ©.