2012-12-31 11:34:59

Удзельнікі сустрэчы “Taize” рыхтуюцца да “свята народаў”


RealAudioMP3 Удзельнікі сустрэчы “Taize”, якая праходзіць у Рыме рыхтуюцца да “свята народаў” – навагодняй частцы праграмы форума. Яму будзе папярэднічаць малітоўнае чуванне ў інтэнцыі супакою на зямлі. Апошні дзень года, пілігрымы з розных краін Еўропы, пачалі ранішняй малітвай у парафіях, якія прымаюць удзельнікаў “Taize”. Затым адбыліся сустрэчы ў групах. Пасля гэтага маладыя людзі сустрэнуцца на дзённай малітве ў розных рымскіх базыліках і касцёлах. Супольны абед, як звычайна пройдзе на вялікай тэрыторыі старажытнага “Circo Massimo”. Бліжэй да вечара пачнецца пілігрымка па гістарычным цэнтры Вечнага горада. Сустрэчы ў групах будуць прысвечаны грамадскім праблемам, тэмам веры і унутранага жыцця. Для жадаючых таксама будзе магчымасць наведаць катакомбы.

Вечарам маладыя людзі збяруцца ў рымскіх базыліках на вячэрняй малітве, а затым у парафіях, дзе адбудуцца чуванні ў інтэнцыі супакою. Пасля таго, як гадзіннікі праб’юць 12 гадзін, пачнецца святкаванне. Падчас яго ўдзельнікі форума прадставяць свае народныя танцы, гульні, спевы і іншыя навагоднія звычаі.








All the contents on this site are copyrighted ©.