2012-12-31 10:19:59

Страсбург – наступнае месца правядзення сустрэчы “Taize”


RealAudioMP3 Наступная Еўрапейская сустрэча моладзі адбудзецца з 28 снежня па 1 студзеня 2014 г. у Старсбургу. Аб гэтым расказаў прыёр экуменічнай супольнасці з Тэзэ, брат Алоіз 30 снежня падчас вячэрняй малітвы ў рымскай базыліцы св. Яна на Латэране. Звяртаючыся да моладзі законнік адзначыў, што сустрэча будзе праходзіць па абодвух баках мяжы Францыі і Германіі, у горадзе, які з’яўляецца сімвалам еўрапейскага прымірэння, сімвалам адкрытай і салідарнай Еўропы. “Мы будзем прыняту ў Эльзасе, на францзскім баку і ў Бадене на нямецкім”, - сказаў брат Алоіз. Яго словы былі прыняты з вялікім энтузіязмам.

На малітоўнай сустрэчы з моладзю прысутнічаў таксама арцыбіскуп Страсбурга Жан-Пьер Грале. Іерарх ад імя каталіцкай і пратэстанцкай супольнасцяў Эльзаса і Бадена запрасіў моладзі наведаць Страсбург праз год. “Мы з даўна ажыццяўляем ў сябе канкрэтны экуменізм. Мы будзем рады вітаць вас ад усёй душы”, - сказаў арцыбіскуп Грале.








All the contents on this site are copyrighted ©.