2012-12-31 11:21:01

Папа ўзначаліць малітву нешпараў на заканчэнне 2012 г.


RealAudioMP3 Вечарам 31 снежня Бэнэдыкт XVI узначаліць малітву нешпараў з нагоды заканчэння 2012 г. і ўрачыстасці святой Багародзіцы Марыі. Малітва перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам пройдзе ў базыліцы св. Пятра. На яе заканчэнне прагучыць традыцыйны гімн “Te Deum” і малітвы падзякі Богу за мінулы год. Пасля благаслаўлення Найсвяцейшым Сакрамэнтам, Бэнэдыкт XVI выйдзе на плошчы св. Пятра, каб памаліцца перад яслямі, у якіх прадстаўлена сцэна Божага Нараджэння. Яна была падаравана Ватыкану паўднёвым італьянскім рэгіёнам Базыліката.








All the contents on this site are copyrighted ©.