2012-12-31 09:45:36

ЗША: Бэнэдыкт XVI стаў героем комікса


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI нечакана стаў героем комікса. Амерыканскае выдавецтва “Manga Hero” выдала вялікі і доўгі “маляваны раман” пад назвай “Habemus Papam! Benedict XVI” (“Маем Папу! Бэнэдыкт XVI”) у якім апавядаецца гісторыя жыцця Святога Айца. Тое, што Папа Рымскі стаў героем такога незвычайнага выдання само па-сабе з’яўляецца навіной, але трэба адзначыць, што гэты выпадак не першы. Яшчэ у 1983 г., у ЗША выйшаў комікс прысвечаны жыццю Яна Паўла ІІ. У ім апавядалася біяграфія Папы ад маленства да замаху турэцкага тэрарыста Алі Агджы. Калі выданне комікса пра Яна Паўла ІІ не выклікае шмат здзіўлення, гэтага нельга сказаць пра Папу Бэнэдыкта XVI. Да сённяшняга дня, для большасці людзей сучасны Пантыфік мае рэпутацыю “панцэркардынала” і “Вялікага інквізітара”, што канешне, не адпавядае сапраўднаму характару Папы.

“Habemus Papam! Benedict XVI” – гэта гісторыя незвычайнага чалавека, які заўсёды думаў аб тым, каб быць звычайным. У ёй апісваецца, як малады Ёзэф Ратцынгер адказваў на розныя выклікі, што ставіла яму жыццё калі ён рос у Баварыі. Звяртаецца ўвага на тое, што будучы Пантыфік марыў вучыцца, у той час як нацысты закрылі школу, якую ён наведваў. У коміксе прадстаўлены таксама бацька Ёзэфа Ратцынгера – афіцэр паліцыі на пенсіі, які намагаўся застацца ў баку ад спраў нацыскага рэжыма. Тут апавядаецца, аб пакліканні будучага Бэнэдыкта XVI у войска. Ратцынгер не хацеў ваяваць – ён марыў вучыцца, займацца Божымі справамі і стаць святаром. У комікс уключаны таксама дадатак, у якім апавядаецца пра незвычайныя моманты з жыцця Святога Айца, папскія аўтамабілі і Швейцарскую гвардыю.

Трэба адзначыць, што гэта выданне з’яўляецца больш шырокай версіяй кнігі Габрыэля Гневека, якая была выдадзена напярэдадні Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе ў 2011 г. і раздадзена 300 тыс. маладых людзей.








All the contents on this site are copyrighted ©.