2012-12-30 13:32:49

Бэнэдыкт ХVI перад "Анёл Панскі" заклікаў маліцца за сем'і (поўны тэкст)


RealAudioMP3 “Сёння мы павінны ўзносіць спецыяльныя малітвы да Бога за ўсе сем’і свету. Няхай бацькі, бяручы праклад са святой Сям’і з Назарэта, сур’ёзна паклапаціцца пра развіццё і адукацыю сваіх дзяцей, каб яны сталелі як адказныя і сумленныя грамадзяне, ніколі не забываючы, што вера з’яўляецца каштоўным дарам, які трэба ўмацоўваць у сваіх дзяцей, таксама праз свой асабістым прыкладам”, -сказаў Бэнэдыкт ХVI перад малітвай “Анёл Панскі” ў нядзелю 30 снежня. Гэта была апошняя сустрэча Святога Айца з вернікамі на гэтай марыйнай малітве ў гэтым годзе. “Дарагія браты і сёстры- сказаў Папа да прысутных вернікаў на плошчы св. Пятра - Сёння мы адзначаем свята Святой Сям’і з Назарэта. Урывак з Евангелля паводле Лукі прадстаўляе нам уЛітургіі Найсвяцейшую Панну Марыю і святога Юзафа, якія верныя традыцыям, ідуць у Ерусалім на свята Пасхі разам з 12-ці гадовым Езусам. Езус першы раз увайшоў да Святыні Пана сорак дзён пасля нараджэння, калі яго бацькі ахвяравалі за Яго “пару туркавак аб двух галубіных птушанят” (Лк 2,24), гэта значыць ахвяраванні бедных. “Лука, якога ўсё Евангелле напоўнена тэалогіяй бедных і беднасцю, гаворыць... што сям’я Езуса залічалася да самых бедных у Ізраілі; дае нам зразумець, што менавіта сярод іх магло даспяваць здзейсненне аб’яцання” (Дзяцінства Езуса,96). Езус сёння зноў у Святыні, але на гэты раз мае адрозную ролю, у якой Ён асабіста выступае. Ён удзельнічае, разам з Марыяй і Юзафам, у пілігрымцы ў Ерусалім, паводле правілаў закона. (Вых 23,17; 34,23) хаця Яму яшчэ не было трынаццаці гадоў: гэта быў знак глыбокай рэлігійнасці Святой Сям’і. Калі, аднак, Яго бацькі вяртаюцца ў Назарэт, адбываецца нешта нечаканае: Ён, нічога не кажучы ім, застаецца ў горадзе. На працягу трох дзён Марыя і Юзаф шукаюць Езуса і знаходзяць Яго ў Святыні, дзе вёў размову з настаўнікамі Закона ( Лк 2,46-47); і калі просяць ў Яго, каб патлумачыў чаму застаўся, Езус адказвае, што яны не павінны быць здзіўленымі, бо гэта Яго месца, Яго дом, у Айца, які з’яўляецца Богам, ( Дзяцінства Езуса, 143). “Ён - піша Арыген - вызнае, што знаходзіцца ў святыні свайго Айца, таго Айца, Якога аб’явіў нам і вызнаў, што з’яўляецца яго Сынам” (Гамілія аб Евангеллі Лукі, 18,5).

Неспакой Марыі і Юзафа пра Езуса такі самы, як ўсіх бацькоў, якія выхоўваюць дзіця, знаёмяць яго з жыццём і са зразуменнем рэальнасці. Таму сёння мы павінны ўзносіць спецыяльныя малітвы да Бога за ўсе сем’і свету. Няхай бацькі бяручы праклад са святой Сям’і з Назарэта, сур’ёзна паклапаціцца пра развіццё і адукацыю сваіх дзяцей, каб яны сталелі як адказныя і сумленныя грамадзяне, ніколі не забываючы, што вера з’яўляецца каштоўным дарам, які трэба ўмацоўваць у сваіх дзяцей, таксама праз свой асабістым прыкладам. У той жа час памолімся, каб кожнае дзіця было прынята як Божы дар, было падтрымана любо’ўю бацькі і маці для таго, каб раслі як Пан-Езус “у мудрасці, у гадах і ў ласцы ў Бога і ў людзей” (Лк 2,52). Любоў, вернасць і адданасць Марыі і Юзафа няхай будуць прыкладам для ўсіх хрысціянскіх шлюбных параў, якія не з’яўляюцца сябрамі ці ўладарамі жыцця сваіх дзяцей, але апекунамі гэтага непараўнальнага дару Бога.

Маўчанне Юзафа, справядлівага мужа (Мт 1,19) і прыклад Марыі, якая захоўвала ўсе словы ў сэрцы сваім (Лк 2,51), няхай дазволяць нам увайсці ў таямніцу Святой Сям’і, поўнай веры і чалавецтва. Я жадаю ўсім хрысціянскім сем’ям, каб жылі прысутнасцю Бога, з такой самай любоўю і радасцю як сям’я Езуса, Марыі і Юзафа.








All the contents on this site are copyrighted ©.