2012-12-29 15:27:31

Удзельнікі Свята сям’і ў Мадрыдзе чакаюць тэлемоста з Папам


RealAudioMP3 29 снежня позна вечарам ацыбіскуп Мадрыду, старшыня біскупскай канферэнцыі Іспаніі кардынал Антоніо Марыя Рока Варэла адрые Свята сям’і. Яго дэвіз “Хрысціянская сям’я – наша надзея”.
На свята прыбылі вернікі з розных куткоў краіны і замежныя госці. Святары напрацягу 40 гадзін надаюць вернікам сакрамэнт прабачэння напярэдадні Новага года. Дзеля гэтага абсталявана спецыяльная палатка з канфесіянарыем. Побач у парку адкрыта выстава “Касцёл дапамагае сем’ям Мадрыда”, працуюць псіхолагі, якія запрашаюць бацькоў і дзяцей, усіх членаў сям’і на спецыяльныя трэнінгі, створаныя ў парафіяльных цэнтрах дапамогі сем’ям нацыянальнай Карытас.
Раніцай у нядзелю 30 снежня пад старшынствам кардынала Рока Варэла іспанскія біскупы і святары адцэлебруюць Імшу ў інтэнцыі здаровай і шчаслівай сям’і. Кульмінацыяй свята будзе чаканае тут прывітанне ад Бэнэдыкта ХVІ сем’ям, згуртаваным на св.Імшы пад адкрытым небам на плошчы іспанскай сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.