2012-12-29 13:06:19

Нямецкі іерарх: сёння Езус быў бы ў "Твітэры"


RealAudioMP3 “Калі б Езус нарадзіўся сёння, без сумнення быў бы ў “Твітэры” і на “Facebook”, сказаў у інтэрв’ю нямецкай газеце “Ruhr Nachrichten” арцыбіскуп Роберт Цоліч, старшыня Біскупскай Канферэнцыі Германіі. Іерарх адзначыў, што Езус “заўсёды шукаў кантактаў з людзьмі і для гэтай мэты выкарыстоўваў незвычайныя сродкі”. На думку старшыні нямецкага епіскапата трэба выкарыстоўваць усе даступныя сродкі, каб несці Слова Божае веруючым. Выкарыстанне сацыяльных сетак “не з’яўляецца для Касцёла новай модай, але магчымасцю, каб дайсці да людзей, бо без гэтага сродка мы да іх ніколі не дойдзем”, - лічыць іерарх.

Акрамя таго, арцыбіскуп Цоліч падкрэсліў неабходнасць падтрымвання адносін з бліжнімі, а для таго не хопіць глядзець на св. Імшы па інтэрнэце. “Цэлебрацыя Літургіі азначае сустрэчу, і таму пажадана асабіста прысутнічаць на ёй”, - сказаў іерарх. Паводле яго той, хто з-за здароў’я не можа ўдзельнічаць у св. Імшы, таму можна сачыць за ёй па тэлебачанні ці ў інтэрнэце. Арцыбіскуп Цоліч мае свой акаунт на “Твітэры”, на якім піша кароткія “твіты” да сваіх вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.