2012-12-29 14:38:30

Кс. Ламбардзі: Касцёл уносіць ў палітыку маральныя ўказанні


RealAudioMP3 “Касцёл з павагай ставіцца да аўтаноміі італьянскага парламента.Свецкія вернікі ўносяць свой ​​палітычны і грамадзянскі ўклад ў агульнае дабро краіны на аснове іх уласнай адказнасці. Касцёл аказвае маральныя і дактрынальныя ўказанні, якія дазваляюць яе вернікам адчуваць сваю адказнасцю належным чынам “. Так кс. Ламбардзі сказаў падчас інтэрв'ю штомесячніку італьянскіх айцоў арыяністаў “Don Orione Oggi”. Інтэрв’ю поўнасцю будзе апублікавана ў студзенскім нумары.

Кіраўнік Залы Друку нагадаў, што Апостальская Сталіца імкнецца падтрымліваць дыпламатычныя адносіны з урадамі ўсіх краін свету, чаго доказам з’яўляецца прысутнасць шматлікіх паслоў пры Святым Пасадзе. “Прадстаўнікамі Папы пры ўрадах шматлікіх краін з’яўляюцюца Апостальскія Нунцыі, за пасрэдніцтвам якіх Бэнэдыкт ХVI выражае сваю трывогу і заклапочанасць , калі парушаюцца найважнейшыя каштоўнасці: годнасць чалавека, міру і справядлівасці ў свеце. “Святы Айцец бароніць права Касцёла да выконвання сваёй функцыі, значыць даваць маральныя ўказанні для агульнага дабра чалавечай асобы.”,- сказаў кс. Ламбардзі.









All the contents on this site are copyrighted ©.