2012-12-29 11:21:08

Ватыканскі іерарх: Бэнэдыкт ХVI падтрымлівае бедных, якія просяць дапамогі


RealAudioMP3 Апостальская Элемазіянера ў 2011 г. атрымала 7 тыс. просьбаў аб фінансавай дапамозе і выдаткавала каля 900 тыс. еўра на дапамогу бедным. Аб гэтым паведаміў у інтэрв’ю ватыканскаму выданню “L’Osservatore Romano” Вялікі Элемазінарый Яго Святасці кс. прэлат Гвіда Поцца, які апякуецца ад імя Папы патрабуючымі. “Просьбы аб дапамозе сведчаць аб складаных і рознастайных формах беднасці, якія на жаль, у апошнім перыядзе пачынае пашыраюцца таксама на сферы і катэгорыі асоб, што да гэтага часу мелі запэўнены эканамічны дабрабыт”, - сказаў іерарх. Ён нагадаў, што просьба аб дапамозе павінна быць пасведчана парафіяльнымі святарамі, бо да іх, як гарантаў, адпраўляецца дапамога. “Важна тое, каб шчодры жэст Папы быў выразам яго салідарнасці з мясцовым касцёламі і парафіяльнай хрысціянскай супольнасцю”, - адзначыў кс. прэлат Поцца і дадаў, што ахвяраванні з’яўляюцца невялікімі з-за таго, што “мы хочам дапамагчы як найбольшай колькасці людзей”.

Элемазінарый Яго Святасці паінфармаваў таксама, што просьбы аб дапамозе надыходзяць з амаль ўсіх куткоў Італіі, у асноўным з рымскай дыяцэзіі, але і з іншых краін і кантынентаў, асабліва з усходняй Еўропы, з місійных тэрыторый і Блізкага Усходу. Іерарх узгадаў, што дапамога, у асноўным, скіроўваецца да палітычных уцекачоў. Зняволеных, людзей бяздомных і студэнтаў, хворых, самотных маці і сірот, а таксама пакінутым дзецям. “Мы таксама звяртаем асаблівую ўвагу на жаночыя кляштарныя супольнасці, якія не маюць дастатковых сродкаў для існавання”, - сказаў кс.прэлат Гвіда Поцца.








All the contents on this site are copyrighted ©.