2012-12-28 12:59:32

У 2013 г. 10 кардыналаў адзначаць сваё 80-годдзе


RealAudioMP3 Права выбіраць Пантыфіка і быць абранымі на пасад св. Пятра ў сувязі з дасягненнем 80-гадовага ўзроста ў 2013 г. страцяць 10 кардыналаў. Сярод іх 4 амерыканскіх і 6 еўрапейскіх іерархаў. Першым адзначыць сваё 80-годдзе мексіканскі пурпурат Хав’ер Лазана Бараган, былы старшыня Папскай рады пастырства працаўнікоў сферы аховы здароўя. 26 лютага адзначыць свой 80-ты юбілей украінскі кардынал Любамір Гузар, былы кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай Царквы. Таксама ў 2013 г. страцяць права выбіраць Пантыфіка два нямецкія кардыналы: Вальтэр Каспер, былы старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і Ёахім Майснер, арцыбіскуп Кёльнскі. Дасягне 80-гадовага ўзросту таксама італьянскі пурпурат Рафаэле Фарына, былы Архіварыўс Ватыканскага сакрэтнага архіва і Бібліятэкар Святога Рымскага Касцёла.
На сённяшні дзень у Калегію Кардыналаў уваходзяць 211 чалавек, з якіх 119 з’яўляюцца выбаршчыкамі (56,4 %) і 92 не могуць выбіраць Пантыфіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.