2012-12-27 10:06:14

Эксперт: 105 тыс. хрысціян загінулі па прычыне веры за 2012 г.


RealAudioMP3 За 2012 г. у свеце загінула па прычыне сваёй веры каля 105 тыс. хрысціян. Аб гэтым у інтэрв’ю нашаму радыё расказаў каардынатар італьянскага Цэнтра па вывучэнні праблем рэлігійнай свабоды ў свеце Масімо Інтравінье. Статыстыка, якой падзеліўся эксперт па-сапраўднаму палохае – у сярэднім кожныя 5 хвілін у свеце гіне па прычыне сваёй веры адзін вызнаўца Хрыста. Даследчык вылучыў самыя небяспечныя тэрыторыі да якіх аднёс у першую чаргу афрыканскія краіны Нігерыю, Самалі, Малі, дзе людзі баяцца нават пайсці на св. Імшу. Акрамя таго, вялікія рызыкі для хрысціян існуюць у Пакістане, некаторых рэгіёнах Егіпта, краінах, у якіх да сённяшняга дня пануюць таталітарныя камуністычныя рэжымы, на чале з Паўночнай Карэяй ці краіны дзе маюць вялікі уплыў этнічныя нацыяналісты, як напрыклад Індыя. “У многіх з гэтых краін пайсці на св. Імшу ці на катэхезу вельмі небяспечна для жыцця”, - сказаў Масімо Інтравінье.

Гаворачы аб прычынах нянавісці да хрысціян эксперт адзначыў перш за ўсё панаванне агрэсіўных ідэалогій. “З аднаго боку існуе жорсткі пераслед, забітыя і закатаваныя, згодна з некаторымі спецыфічнымі ідэалогіямі: напрыклад ідэалогяй ісламскага радыкальнага фундаменталізма, найбольш агрэсіўных форм энтічнага-нацыяналізма і канешне, яшчэ жывой старай камуністычнай ідэалогіяй. Не ставячы у адзін рад са смяротнымі ідэалогіямі, аднак неабходна вылучыць таксама феномен неталерантнасці, які з’ўяляецца культурным фактам, ці дыскрымінацыі згодна з несправядлівымі законамі, якія выяўляюцца таксама ў нашых краінах, на Захадзе, аб чым нагадваў Святы Айцец у сваім пасланні на Сусветны Дзень міра 2013 г.”, - адзначыў спецыяліст.

Масімо Інтравінье падкрэсліў, што недарэмна Папа, некалькі дзён таму, звяртаючыся да супрацоўнікаў Рымскай курыі казаў аб небяспеках, злучаных з культурнай дыктатурай, якая навязваецца спецыфічнымі ідэалогіямі, сярод якіх “гендэрная”. “Гэтыя ідэалогіі, відавочна, адчуваюць пагрозу з боку хрысціян і Касцёла, якія уздымаюць свой голас супраць іх і таму іх лоббі, пачынаюць кампаніі неталерантнасці і дыскрымінацый”, - падкрэсліў эксперт.








All the contents on this site are copyrighted ©.