2012-12-27 10:42:22

Кардынал Сара: “не” ваеннаму ўмяшальніцтву ў Сірыю


RealAudioMP3 “Канфлікт, які не шкадуе нават безабаронных і забівае нявінных” – так Бэнэдыкт XVI акрэсліў сітуацыю у Сірыі, у сваім традыцыйным звароце “Urbi et Orbi” 25 снежня. Святы Айцец заклікаў да спынення кровапраліцця і пошуку магчымасці палітычнага вырашэння канфлікта. Як мясцовы Касцёл, так і асабіста Пантыфік не спыняецца аказваць падтрымку і канкрэтную салідарнасць усяму сіруйскаму народу. Аб гэтым, у інтэрвью нашаму радыё расказаў старшыня Папскай рады “Cor Unum” кардынал Робэр Сара, які нядаўна наведаў Сірыю і на ўласныя вочы пабачыў штодзённае жыццё насельніцтва гэтай краіны.
Іерарх расказаў, што бежанцы жывуць у вельмі складаных умовах, без вады, электрычнасці, медыцынскіх і гігіенічных службаў. Аднак нягледзячы на гэта кардынал быў глыбока “ўражаны высокай годнасцю”, з якой трымаюцца людзі, вымушаныя пакінуць свае даму, Радзіму і прайшоўшы сотні і нават тысячы кіламетраў у пошуку мірнага жыцця. Паводле слоў іерарха, наступіўшая зіма абцяжарыла сітуацыю. Акрамя таго, не спыняецца і сам ваенны канфлікт. Дадзеныя, якія паходзяць з розных крыніц кажуць аб больш чым 40 тыс. ахвярах вайны, расказаў кардынал Сара. Іерарх адзначыў, што Папская рада “Cor Unum” знаходзіцца ў пастаянным кантакце з касцёльнымі супольнасцямі і дабрачыннымі арганізацыямі ў блізкаўсходніх краінах, які перадаюць інфармацыю аб сітуацыі ў краіне, аб матэрыяльным стане людзей, іх псіхалагічных і духоўных патрэбах.

Кардынал Сара падкрэсліў, што лёс сірыйскага народа вельмі хвалюе Бэнэдыкта XVI. Ён нагадаў аб візіце Святога Айца ў Ліван і малітвах аб міры ў Сірыі. Акрамя таго, іерарх нагадаў аб закліку Пантыфіка скіраваным на Божае Нараджэнне.

Кіраўнік Папскай дыкастэрыі выказаў спадзяванне, што ў Сірыі не паўтарыцца гісторыя, якая адбылася ў Іраку, Лівіі ці ў Кот д’Івуары, звязаная з ваенным умяшальніцтвам іншых краін. Ён заклікаў ваюючыя бакі да дыялога і пошуку магчымасці сумеснага будавання краіны ў духу любові і салідарнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.