2012-12-27 12:56:28

Генсек ААН і старшыня Савета Еўропы вітаюць хрысціянскую моладзь


RealAudioMP3 Плённай сустрэчы ў Рыме, каб сумесна адказаць на выклікі, якія кідае сучасны свет, пажадалі ўдзельнікам XXXV Еўрапейскай сустрэчы моладзі арганізаванай экуменічнай супольнасцю “Taize” генеральны сакратар ААН Пан Кі Мун і кіраўнік Савета Еўропы Герман ван Ромпей. Яны скіравалі да ўдзельнікаў форума свае пасланні. Генсек ААН звярнуў увагу на выклікі, якія ставіць сучасны свет, у тым ліку няўпэўненасць, няроўнасць і недахоп талерантнасці. Ён падкрэсліў неабходнасць добрага выкарыстання патэнцыялу маладога пакалення і выразіў перакананне, што на гэтыя выклікі можна адказаць сумесна, як партнёры. У сваю чаргу, старшыня Савета Еўропы, Герман ван Ромпей, закрануў пытанні веры і даверу – галоўных тэм сустрэчы. Палітык адзначыў, што гэтыя пытанні тычацца станоўчага адказу чалавека, на такія важныя элементы, як жыццё, любоў і іншы чалавек. Ён пажадаў моладзі “плённай сустрэчы ў Рыме, цудоўным месцы, якое спрыяе разважанням, медытацыі і сузіранню”.








All the contents on this site are copyrighted ©.