2012-12-27 13:49:33

Брат Алоіз: без ІІ Ватыканскага Сабора “Taize” было б немагчымым


RealAudioMP3 З нагоды юбілейнай, ХХХV Еўрапейскай сустрэчы моладзі ў Рыме, прыёр экуменічнай супольнасці “Taize” брат Алоіз напісаў кнігу, ў якой падзяліўся ўласным досведам жыцця ў супольнасці. Яе значную частку законнік прысвяціў веры маладых людзей, неабходнасці адзінства, духоўнасці ў пост-мадэрніскім грамадстве і прароцтве прабачэння. У сваіх разважаннях брат Алоіз заклікае да большай радыкальнасці хрысціянскага жыцця і неабходнасці моцнай сувязі паміж верай і сучасным светам.
На старонках кнігі брат Алоіз распавядае пра фундаменты, на якіх трымаецца духоўнасць супольнасці “Taize”: цішыня, слуханне Божага Слова, супольная малітва, служэнне бедным, гарачае жаданне і дзейнасць дзеля прымірэння. Ён прапануе канкрэтныя парады тым, хто хоча практыкаваць хрысціянства ў нашу эпоху: “Развіваць сеткі ўзаемнай дапамогі; спрыяць салідарнай эканоміцы; прымаць эмігрантаў; падарожнічаць, каб знутры зразумець розныя культуры; устанаўліваць братэрства паміж гарадамі, вёскамі, парафіямі, каб дапамагаць тым, хто мае патрэбу; свядома выкарыстоўваць новыя тэхналогіі, каб ствараць сувязі падтрымкі...”
Асаблівую ўвагу брат Алоіз звярнуў на тое, што ад самага свайго заснавання і да сённяшняга дня відавочнай застаецца неразрыўная лучнасць супольнасці “Taize” з ІІ Ватыканскім Cаборам. “Тое, што мы перажываем ў Тэзэ сёння, было б немагчымым без той рэальнасці, якой з’яўляецца Сабор. Больш асабіста: тое, што у 1970 г., я, 16-гадовым хлопцам католікам здолеў пайсці ў Тэзэ і паглыбіць маю веру з хрысціянамі розных канфесій, стала магчымым дзякуючы ІІ Ватыканскаму сабору”, - адзначыў брат Алоіз.
Законнік расказаў таксама пра вялікіх сяброў супольнасці, сярод якіх ёсць прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій: праваслаўны тэолаг Олівье Клеман, пратэстанскі філосаф Пол Рыко і Папа Рымскі Ян Павел ІІ, якога папярэднік брата Алоіза, брат Ражэ, лічыў не менш чым “заснавальнікам “Taize”.








All the contents on this site are copyrighted ©.