2012-12-26 14:53:42

Славакія: біскупы арганізуюць нацыянальную пілігрымку ў Рым


RealAudioMP3 Славацкія біскупы заклікалі вернікаў узгадаць у Рыме аб святых Кірыле і Мятодзе. Славацкі епіскапат абвясціў аб правядзенні нацыяльнай пілігрымкі ў Вечны горад, якая адбудзецца 26-28 лютага 2013 г. Яна пройдзе ў рамках святкавання 1150-годдзя прыбыцця апосталаў славян у рэгіён Вялікай Маравіі. “Мы хочам здзейсніць гэту пілігрымку да катэдры св. Пятра ў Рыме і наведаць Святога Айца ў Ватыкане. Хочам аднавіць нашыя карані, умацаваць веру і адзначыць успамін ініцыятывы і місіі святых Кірыла і Мятода ў тых месцах, якія яны наведвалі асабіста”, - расказаў кс. Антон Зёлкоўскі, сакратар Канферэнцыі Біскупаў Славакіі. У праграме пілігрымкі прадугледжаны набажэнствы ў базыліцы св. Пятра і Санта Марыя Маджорэ, а таксама ў іншых касцёлах Вечнага горада, наведанне магілы св. Кірыла, Папскага славацкага калегіўма імя святых Кірыла і Мятода, а таксама ўдзел у агульнай аўдыенцыі са Святым Айцом.








All the contents on this site are copyrighted ©.