2012-12-25 10:56:49

Беларусь: Божае Нараджэнне ў галоўным касцёле і маленькай капліцы


RealAudioMP3 Беларускія католікі сустрэлі Божае Нараджэнне – адну з двух самых галоўных урачыстасцяў году. Пачынаючы з вечара ва ўсіх касцёлах краіны віталі нованароджанага Езуса. Цэнтрам святкавання ў Мінску стаў архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Тут у 21.40 пачалася св. Імша ў вігілію Божага Нараджэння, узначаліў яе, па традыцыі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. У сваім пасланні да вернікаў іерарх нагадаў пра вялікую любоў Бога да чалавека, якая праявілася як раз у спасланні на зямлю Яго Сына. Ноч Божага Нараджэння – чароўны час, цудаў чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. І для вернікаў яно здараецца – з Езуса пачалася надзея на наша збаўленне. Галоўнае сустрэць Яго с чыстым сэрцам– кажа кс. Кіріл Бардонаў, сакратар курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. І для кожнага гэта павінна быць своеасаблівай справадачай. “Якім чынам чалавек рыхтаваўся на працягу тых дзён, якія дапамагалі нам наблізіцца да гэтага свята, што ў яго сэрцы, ці ёсць там месца для Хрыста, для Хрыста, які прыходзіць кожны год, які нараджаецца”, - лічыць святар.

Лес, цішыня, так і не скажаш, што гэта горад, але гэта сталіца – паўднёвая ўскраіна. Капліца Божага Цела ў гэтым раёне адзіная, толькі ў гэтым годзе яе дабудавалі і асвяцілі. І цяпяр Божае Нараджэнне вернікі сустрэлі разам у супольнай малітве. Раней на дарогу ў цэнтр яны трацілі шмат часу – рассказаў парафіянін Віктар Паплаўскі. “Вельмі добра, што пабудавалі, што ўсе могуць хадзіць у гэтую капліцу і маліцца, недалёка. Хочацца павіншаваць усіх католікаў са святам, каб у кожны дом прыйшло дабро, шчасце і пакой”, - пажадаў ён.

У сколькіх дамах сустрэлі Божае Нараджэнне, можна было ўбачыць па шматлікіх яснеючых уначы вокнах дамоў.

Ларыса Абрамчук, Мінск.







All the contents on this site are copyrighted ©.