2012-12-24 13:35:52

У Ватыкане пачаліся апошнія падрыхтоўчыя працы да Божага Нараджэння


RealAudioMP3 У Ватыкане пачаліся апошнія падрыхтоўкі да святкавання Божага Нараджэння. У другой палове дня базыліка св. Пятра была зачынена. Для вернікаў яе дзверы расчыняцца толькі за дзве гадзіны да пачатку Вігілійнай св. Імшы з удзелам Папы, запланаванай на 22.00. Пад вечар адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця ясляў на плошчы св. Пятра – падарунку паўднёваітальянскай вобласці Базыліката. Яслі зроблены ў гэтым годзе на ўзор пячор-дамоў у італьянскай Матэры, занесеных у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Побач з яслямі расмешчана 24-метровая ёлка, таксама падарунак Святому Айцу ад паўднёваітальянскай вобласці Малізэ. Яе ўрачыстая інаўгурацыя прайшла 14 снежня.

Як і кожны год, тысячы пілігрымаў і турыстаў з усяго свету прыехалі ў Рым, каб прыняць удзел ва ўрачыстасцях з Пантыфікам у Ватыкане.







All the contents on this site are copyrighted ©.