2012-12-23 15:24:24

У Ватыкане знойдзены фільм аб пакарэнні Месяца


RealAudioMP3 У Ватыканскай фільматэцы быў знойдзены фільм НАСА аб экспедыцыі касмічных караблёў “Апалон-8” і “Апалон-11”. Аб гэтым паведамляе “L’Osservatore Romano” у артыкуле “Божае Нараджэнне на арбіце”. 24 снежня 1968 г. амерыканцы Фрэнк Борман, Джым Ловел і Біл Андэрс сталі першымі людзьмі, якія праляцелі па арбіце вакол Месяца. У фільме адчуваюцца эмоцыі трох астранаўтаў, якія ў ноч Божага Нараджэння 1968 г. убачылі сваю планету з зусім іншай перспектывы. “Мы набліжаемся да месяцавага усходу і экіпаж “Апалона-8” кіруе да ўсіх людзей на Зямлі пасланне: “На пачатку Бог стварыў неба і зямлю”, - раздаўся ў эфіры голас камандзіра экіпажа. Пасля гэтага астранаўты па чарзе прачыталі першыя вершы Кнігі Быцця і закончылі сваё паведамленне словамі: “Экіпаж “Апалону-8” жадае вам спакойнай ночы, шчасця і вясёлых святаў Божага Нараджэння. Няхай Бог благаславіць вас усіх, вас усіх на добрай Зямлі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.