2012-12-22 10:05:09

Італьянскі іерарх: кнігі Папы – адказ пануючым ідэалогіям


RealAudioMP3 Поспех кніг Бэнэдыкта XVI, уключаючы апошнюю, прысвечаную дзяцінству Езуса можна патлумачыць здольнасцю Пантыфіка “прамаўляць ветлівым і прывабліваючым тонам у “духу часу”. Аб гэтым напісаў у вялікім артыкуле на старонках папулярнай італьянскай газеты “Corriera della sera” бібліст і тэолаг арцыбіскуп Бруна Фортэ. Паводле іерарха поспех кніг Святога Айца ва ўсім свеце можа падавацца “выключным” у эпоху, якую многія называюць пост-хрысціянскай. Арцыбіскуп Фортэ сцвярджае, што Папа “не ігнаруе вялікія культурныя трансфармацыі, якія адбываюцца на працягу апошніх дзесяцігоддзяў”. Тэолаг заўжавае, што сёння распаўсюджаны наіўны давер да рознага тыпу ідэалогій, з дапамогай якіх інтэрпрытуецца свет. Гэтыя ідэалогіі паўплывалі на распаўсюджванне недаверу да рэлігій. У выніку чалавек, які ідэалогіямі разглядаецца проста як частка агульнай масы, раптоўна застаўся ў адзіноце, бо яму стала цяжка знайсці месца для іншага і для Бога.

На думку арцыбіскупа Фортэ, менавіта таму, людзей прываблівае прапанова такога Бога, з якім змагаюцца ідэалогіі і адмаўляе самотнасць пост-мадэрнізма. “У той час, як дамінуючая культура часта бачыць Бога як “абмежаванне” для чалавечай свабоды, прапанова Папы тэолага прываблівае жанчын і мужчын пост-хрысціянскай, пост-секулярнай і пост-мадэрніскай эпохі”, - напісаў арцыбіскуп. Ён сцвярджае, што трылогія Святога Айца, якая апавядае пра Бога блізкага, чалавечнага і адначасова боскага, “з’яўляецца добрай навіной для нашага часу і яго неўпэўненага духа”.








All the contents on this site are copyrighted ©.