2012-12-22 11:25:38

Хрысціянскія лідэры звярнуліся да удзельнікаў сустрэчы “Taize” у Рыме


RealAudioMP3 Пасля Бэнэдыкта XVI свае пасланні да ўдзельнікаў міжнароднай экуменічнай сустрэчы, якая пройдзе ў канцы снежня па ініцыятыве супольнасці “Taize” у Рыме, скіравалі лідэры іншых хрысціянскіх канфесій: Канстантынопальскі Патрыярх Барталамей І, кіраўнік Англіканскай Царквы архіепіскап Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс і Генеральны Сакратар Міжнароднай федэрацыі лютэран Марцін Юнге. Чакаецца ў што ў Вечным горадзе на “пілігрымцы даверу па зямлі” збяруцца каля 40 тыс. чалавек. Аб гэтым піша сённяшняе “L’Osservatore Romano”. Канстантынопальскі Патрыярх Барталамей І, у сваім звароце да моладзі выказаў спадзяванне, што сустрэча дапаможа ім не патрапіць у “пасткі нашага часу” і пераадоліць “стомленасць гісторыі”. Паводле праваслаўнага іерарха сустрэча арганізаваная “Taize” прадэманструе несапраўднасць песімістычных сцвярджэнняў аб тым, што экуменізм – гэта “няўдалая гістарычная ініцыятыва”. “Экуменізм не спыніўся, у першую чаргу таму што падтрымліваецца жыццёвай тканню вашай маладосці”, - напісаў Барталамей І. Іерарх падкрэсліў, што моладзь нараджае давер і спадзяванне на добрую будучыню.

Таксама тэме даверу прысвяціў сваё пасланне архіепіскап Уільямс, кіраўнік Англіканскай Царквы. Ён нагадаў, што Бог працягвае давяраць людзям і любіць іх нягледзячы на тое, што яны забілі Яго Сына Езуса Хрыста. “Ён спадзяецца, што мы будзем у стане адказаць Яму любоўю”. Англіканскі іерарх заклікаў маладых людзей разважаць над гэтым вялікім дарам праз малітву і адносіны з іншымі людзьмі.

Паводле лютэранскага лідэра Марціна Юнге, сустрэча ў Рыме пакажа, што святло веры перамяняе людзей нягледзячы на вялікія цяжкасці з якімі яны сустракаюцца, такія як беспрацоўе, кліматычныя змены, фінансавы крызіс і злоўжыванне ўладай.








All the contents on this site are copyrighted ©.