2012-12-22 10:52:24

Хрысціяне – самая вялікая рэлігійная супольнасць у свеце


RealAudioMP3 Хрысціяне з’яўляюцца самай вялікай рэлігійнай супольнасцю у свеце. Паводле даследвання амерыканскага цэнтра “The Pew Forum on Religion and Public life”, які з 2001 г. займаецца даследваннямі ў сферах рэлігій і грамадскага жыцця вызнаўцы Хрыста складаюць каля 2,2 млрд. чалавек. З вынікамі адкрыццяў цэнтра знаёміць чытачоў сённяшняя “L’Osservatore Romano”. Даследванне праводзілася ў 2010 г. на ўсіх кантынентах, у больш чым 230 краінах свету. Яно ахапіла ўсе існуючыя рэлігійныя групы. Паводле навукоўцаў 8 жыхароў планеты з 10 (84%) прыналежаць да якой-небудзь з рэлігій. Гаворка ідзе пра 5,8 млрд. чалавек з 6,9 млрд. жыхароў Зямлі.2,2 млрд. чалавек (32%) з’яўляюцца хрысціянамі, 1,6 млрд. (23%) мусульманамі, 1 млрд. індуістаў (15%), каля 500 млн. будыстаў (7%) і 400 млн. вызнаўцаў іўдаізма (каля 0,2%). Паводле даследвання амерыканскага цэнтра адзін чалавек з шасці, (каля 1,1 млрд) не мае ніякай сувязі з рэлігіямі, нават калі верыць у існаванне духоўнага свету.

Цікава выглядае таксама геграфія рэлігій. Большасць вызнаўцаў індуізма і будызма пражывае ў Азіі, раўна як і ¾ людзей, якія не адносяць сябе да якой-небудзь рэлігіі. Адначасова, каля 62% мусульман пражывае ў Інданэзіі, Індыі і Пакістане. Хрысціяне, прысутныя ва ўсіх рэгіёнах свету, пераважна пражываюць у Еўропе, Амерыцы, а таксама ў Афрыцы. Самая вялікая колькасць хрысціян пражывае ў ЗША, Бразіліі і Мексіцы. Таксама ў Амерыцы пражывае каля 44% яўрэяў. Адзін з чатырох вызнаўцаў іўдаізма жыве ў Ізраіле.

¾ насельніцтва планеты пражывае ў краіне, дзе іх рэлігія з’яўляецца дамінуючай. 157 краін свету з’яўляюцца пераважна хрысціянскімі і 49 мусульманскімі. Паводле вынікаў даследвання сярэдні ўзрост сучасных мусульман 23 гады, індуістаў 26 гадоў. Гэтыя лічбы меншыя за сярэдні ўзрост па планеце – 28 гадоў. Астатнія рэлігійныя групы з’яўляюцца больш “дарослымі” – напрыклад, сярэдні ўзрост хрысціян 30 гадоў, а іўдзеяў 36.








All the contents on this site are copyrighted ©.