2012-12-22 14:19:48

Арцыбіскуп Мюлер заклікаў глядзець на былых англікан, як на братоў па веры


RealAudioMP3 “Усё больш і больш англіканаў нанава адкрываюць значэнне служэння Бэнэдыкта ХVI, якое з’яўляецца гарантам сапраўднай сувязі з біблійным хрысціянствам і дазваляе супрацьстаяць ціску з боку секулярызаваных і ліберальных плыняў”, - сказаў арцыбіскуп Герхард Людвік Мюлер ў інтэрв’ю англійскаму выданню “The Catholic Herald”. Старшыня Кангрэгацыі Веравучэння адзначыў, што заснаванне ардынарыятаў для былых англіканаў ўзнікла не па жаданню Папы, але Езуса Хрыста, які хоча бачнага адзінства ўсіх ахрышчаных. Арцыбіскуп Мюлер заклікаў брытанскіх католікаў, каб адносіліся да былых англікан не як да блудных сыноў, але як да братоў па веры, якія нясуць у Касцёл каштоўную спадчыну анліканскай духоўнасці.

Кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі таксама ўзгадаў аб працэсе прымірэння з лефебрыстамі. Паводле яго яшчэ застаецца шмат непаразуменняў адносна навучання ІІ Ватыканскага Сабору. “Брацтва св. Пія Х павінна адрозніваць сапраўднае навучанне Сабора ад канкрэтных злоўжыванняў, якія з’явіліся пазней, і якія не маюць ніякага пацвярджэння ў дакументах Сабору”, - сказаў арцыбіскуп Мюлер.








All the contents on this site are copyrighted ©.