Папа будзе змяшчаць “твіты” на кітайскай і лацінскай мовах
На працягу першага
тыдня прысутнасці Бэнэдыкта ХVI на “Твітэры” да яго акаунту @pontifex далучылася рэкордная
колькасць карыстальнікаў гэтай сацыяльнай сеткі – больш за 2 млн. чалавек, піша сённяшняя
“L’Osservatore Romano”. Выданне падкрэслівае, што сваёй папулярнасцю ў інтэрнэце Святы
Айцец значна перавысіў вядомых поп-зорак. Першае паведамленне Папы разышлося па сацыяльнай
сетцы 1,2 млн. “рэтвітаў”. Менавіта столькі разоў карыстальнікі акаунту @pontifex
падзяліліся з іншымі “твітам” Святога Айца. Ён з’явіўся 12 снежня, пасля агульнай
аўдыенцыі. Паводле “L’Osservatore Romano”, поспех паведамленняў Пантыфіка, у іх глыбокім
духоўным змесце.
Знамянальным з’яўляецца той факт, піша газета, што першы мільён
карысталькаў далучыўся да акаунту яшчэ перад змяшчэннем у ім паведамленняў. Ужо на
працягу першых 24 гадзін да профілю Святога Айца далучылася больш за 750 тыс. асоб.
Выданне адзначае, што на 12.00 гадзін 20 снежня на мікраблогу Папы было зарэгістравана
2108484 карыстальнікі. У бліжэйшыя тыдні, Пантыфік пачне змяшчаць свае “твіты” таксама
на кітайскай і лацінскай мовах, паведаміла “L’Osservatore Romano”.