2012-12-21 14:56:57

Кс. Ламбардзі пра зварот Папы: кім з’яўляецца чалавек?


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі пракаментаваў сённяшнюю прамову Бэнэдыкта ХVI да супрацоўнікаў Рымскай Курыі. Кіраўнік Залы Друку падкрэсліў важны, на яго думку, аспект сёлетняга звароту Папы, які датычыць ідэнтычнасці самаго чалавека. Кс. Ламбардзі заўважыў, што Пантыфік не ўступіў у дыскусію на тэму заканадаўства ці так званых “аднаполых саюзаў”; ён запрасіў задумацца над пытаннем: “кім з’яўляецца чалавек?”. Быццё мужчынам і жанчынай, звярнуў увагу кіраўнік Залы Друку, паводле Папы, вызначае адносіны паміж бацькам, маці і дзецьмі. Гэта ўпісана ў натуру чалавека, у план Створцы. Не прызнаваць гэтага – раўназначна запярэчанню праўды. А сцвярджэнне, што чалавек сам можа вызначаць сваю ідэнтычнасць, з’яўляецца дэструктыўным, бо адкрывае магчымасць для маніпуляцый над натурай, што, у сваю чаргу, з’яўляецца дыскрымінацыяй асобы, звярнуў увагу прадстаўнік Святога Пасаду ў эфіры Ватыканскага радыё.








All the contents on this site are copyrighted ©.