2012-12-21 14:20:33

Барталамей І запрасіў да сябе дэлегацыю ўдзельнікаў сустрэчы “Тэзэ”


RealAudioMP3 3-6 студзеня 2013 г. дэлегацыя маладых людзей, удзельнікаў 35-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі, арганізаванай экуменічнай супольнасцю з Тэзэ, наведае Стамбул, дзе прыме ўдзел у святкаваннях Хрыстовага Нараджэння паводле юліянскага каляндара. Запрасіў моладзь сам Барталамей І. Дэлегацыю ўзначаліць прыёр супольнасці брат Алоіз. Падчас падарожжа маладыя людзі наведаюць сядзібу Канстантынопальскага Патрыярха ў Фанары, шматлікія праваслаўныя храмы, а таксама сустрэнуцца з прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій.

Кантакты супольнасці з Тэзэ з Кантатытнопальскім Патрыярхатам пачаліся ў 60-х гадах мінулага стагоддзя, калі брат Ражэ, яе заснавальнік, наведаў Патрыярха Афенагора І.








All the contents on this site are copyrighted ©.