Ватыканскі іерарх занепакоены дысбалансам паміж колькасцю касцёльных і грамадзянскіх
шлюбаў
Арцыбіскуп Рына Фізікела
занепакоены дысбалансам паміж колькасцю касцёльных і грамадзянскіх шлюбаў у Італіі.
Ён пракаментаваў апошнія дадзеныя Нацыянальнага Інстытута Статыстыкі Італіі. Іерарх
назваў “трывожным” тое, што колькасць грамадзянскіх шлюбаў значна перавышае лік заключаных
у Касцёле. Як адну з прычын, ватыканскі іерарх назваў немагчымасць атрымання разводу
ў Каталіцкім Касцёле. Таму людзі, думаючы, што вырашаць такім чынам свае жыццёвыя
пытанні, звяртаюцца ў дзяржаўныя ўстановы, каб заключыць чарговы шлюб.
Паводле
старшыні ватыканскай дыкастэрыі, феномен, аб якім сведчыць статыстыка, павінен разглядацца
ў культурным кантэксце Італіі. Арцыбіскуп Фізікела адзначыў, што калі Італія страціць
свае традыцыйныя каштоўнасці, адной з якіх з’яўляецца неразрыўнае сужэнства, гэта
так, як бы яна страціла па дарозе сваю гісторыю, сваю ідэнтычнасць. “Разрыў з традыцыямі
ніколі не бывае станоўчым”, - падкрэсліў іерарх.