2012-12-18 14:19:34

Тэрарыстычныя атакі падчас візіту ватыканскага кардынала ў Ірак


RealAudioMP3 Візіт кардынала Леанарда Сандры ў іракскі горад Кіркук, завершаны 18 снежня, быў азмрочаны двума тэрактамі з дзевяццю загінуўшымі і больш чым 50 параненымі. Як паведамляе агенцтва “Fides” у нядзелю 16 снежня ў Кіркуку выбухнулі два замініраваныя аўтамабілі і сем прыдарожных бомбаў. Штуршкі адчуваліся ў касцёле, дзе прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў цэлебраваў св. Імшу. Кардынал стаў першым прадстаўніком Святога Пасаду на працягу апошніх дзевяці гадоў, які наведаў Ірак з афіцыйным візітам. Раней ён наведаў таксама Багдад, дзе адкрыў у суботу адноўленую пасля тэракту сіра-каталіцкую катэдру.

У Кіркуку ватыканскі іерарх наведаў таксама вялікую суніцкую мячэць, дзе быў прыняты мясцовым імамам і мусульманскай дэлегацыяй. Імам станоўча ацаніў хрысціянска-мусульманскія ініцыятывы, накіраваныя на супрацоўніцтва. Акрамя таго, ён выказаў сваю ўдзячнасць асабіста Бэнэдыкту XVI за яго намаганні па дасягненні міру ў Іраку.







All the contents on this site are copyrighted ©.