2012-12-18 14:55:12

Маленькі Ёзэф Ратцынгер пісаў лісты да Езуса


RealAudioMP3 Падчас рамонту ў сямейным доме Ратцынгераў у баварскім Пентлінгу быў знойдзены ліст, які маленькі Ёзэф, зараз папа Бэнэдыкт ХVI, напісаў да Дзіцятка Езуса, перад святамі Божага Нараджэння 1934 г. Тады яму было 7 гадоў. Ліст на працягу доўгага перыяду часу захоўвала родная сястра Ёзэфа, Марыя. У ім маленькі Ёзэф не прасіў цацак ці ласункаў, што звычайна робяць дзеці; ён папрасіў тры рэчы: “Schott” – маленькі імшал з літургічнымі чытаннямі, літургічнае адзенне (браты Ёзэф і Георг Ратцынгеры часта бавіліся ў “святароў”) і абраз Найсвяцейшага Сэрца Езуса, які вельмі ўшаноўвала сям’я Ратцынгераў.

Бэнэдыкт ХVI па-сапраўднаму ўзрадаваўся, калі даведаўся аб тым, што ліст знойдзены і, прачытаўшы яго, вельмі смяяўся з яго зместу, прызнаўся арцыбіскуп Георг Генсвайн, асабісты сакратар Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.