2012-12-17 13:25:06

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Махмудам Абасам


RealAudioMP3 17 снежня раніцай Бэнэдыкт XVI прыняў на аудыенцыі ў Ватыкане Махмуда Абаса, Прэзідэнта Палестынскай Аўтаноміі. Пасля сустрэчы са Святым Айцом палітыка прыняў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Падчас сардэчных размоў, была зроблена спасылка на нядаўнюю рэзалюцыю, прынятую Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якая прызнала за Палестынай статус назіральніка ў арганізацыі. Было выказана спадзяванне, што гэта ініцыятыва будзе спрыяць намаганням міжнароднай супольнасці па справядлівым і трывалым урэгуляванні ізраільска-палестынскага канфлікту, якое можа быць дасягнута толькі праз добрасумленныя перамовы паміж бакамі. Размова ішла таксама пра ўклад хрысціянскіх супольнасцяў у агульнае дабро грамадства на палестынскіх тэрыторыях і на ўсім Блізкім Усходзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.