2012-12-17 12:27:03

Бэнэдыкт XVI папрасіў спартсменаў не ўжываць допінг


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI сустрэўся 17 снежня з італьянскімі медалістамі апошніх Алімпійскіх гульняў у Лондане, на якіх каманда Італіі заваявала 28 медалёў, у тым ліку 8 ​​залатых. Святы Айцец падкрэсліў, што Алімпіяда, гэта праверка не толькі тэхнічнай падрыхтаванасці спартсменаў, але перш за ўсё чалавечых якасцяў. Кожны від спорту, нагадаў Папа, звязаны са справядлівай барацьбой, “пачуццямі салідарнасці і альтруізму, а таму радасці, задавальнення і свята”. Спорт, паводле Пантыфіка, прадугледжвае сапраўднае чалавечае развіццё, самаадрачэнне, зацятасць, цярпенне і, перш за ўсё, пакору, часта не папулярную, але скрываючую ў сабе сакрэт перамогі. Бэнэдыкт XVI лічыць, што спорт заўсёды павінен знаходзіцца на службе чалавеку; ён павінен выхоўваць, развіваць духоўна і несці трансцэндэнтныя каштоўнасці. “Карацей кажучы, культура спорту заснавана на першынстве чалавечай асобы; спорт знаходзіцца на службе чалавеку, а не чалавек на службе спорту”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Пантыфік нагадаў, што “Касцёл зацікаўлены ў спорце, паколькі клапоціцца пра чалавека, усяго чалавека, і прызнае, што спартыўная дзейнасць уплывае на адукацыю і фарміраванне асобы, на адносіны, на духоўнасць”. Пантыфік адзначыў, што сведчаннем таму з’яўляецца вялікая колькасць спартыўных пляцовак пры парафіях і моладзевых цэнтрах, а хрысціянскія спартыўныя ініцыятывы з’яўляюцца месцамі развіцця гуманнасці і “моцнага жадання жыць”. Бэнэдыкт XVI упэўнены, што “спартсмен, які жыве, інтэгральна рэалізуючы гэта досвед, адказна ажыццяўляе план Бога ў сваім жыцці, навучыцца чуць Яго голас падчас працяглых трэніровак, каб пазнаць Яго у сваім таварышы, і нават праціўніку”. Спартыўны вопыт, перакананы Папа, можа дапамагчы адказаць на глыбокія пытанні, якія ставяць новыя пакаленні пра сэнс жыцця, яго арыенціры і мэту.

Святы Айцец нагадаў італьянскім алімпійцам, што для многіх яны з’яўляюцца прыкладам для пераймання і таму пакліканы быць сведкамі гуманнасці. Папа падкрэсліў недапушчальнасць ужывання допінгу для дасягнення хуткіх высокіх вынікаў. Паводле Пантыфіка менавіта “камандны дух з’яўляецца стымулам, каб пазбегнуць падобных тупіковых сітуацый” і падтрымліваць тых, хто прызнаў сваю памылку.

Бэндыкт XVI, спасылаючыся на Год веры ў Касцёле, падкрэсліў, што “спорт можа выхоўваць у чалавеку духоўную “канкурэнтаздольнасць”, каб жыць перамагаючы зло дабром, хлусню праўдай, нянавісць любоўю, перш за ўсё, у сабе.







All the contents on this site are copyrighted ©.