2012-12-15 10:37:54

Бэнэдыкт XVI спачувае ахвярам бойні ў амерыканскай школе


RealAudioMP3 Святы Айцец выказаў свае спачуванні ў сувязі з крывавым інцыдэнтам у школе горада Ньютаун у амерыканскім штаце Канэкцікут дзе было забіта па першых звестках 29 асоб, з якіх 20 – дзеці. У тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, гаворыцца, што Бэнэдыкт XVI “быў аператыўна праінфармаваны аб стральбе ў пачатковай школе”. Пантыфік пераказвае свой шчыры смутак і малітоўную блізкасць ахвярам, іх сем’ям і ўсім пацярпелым у драматычнай падзеі. “Пасля гэтай бессэнсоўнай трагедыі” Святы Айцец просіць Бога суцешыць тых, хто плача, і заклікае “перамагаць насілле сілай прабачэння, надзеі і прымірэння”. 14 снежня раніцай у пачатковай школе горада Ньютаун, штат Канэктыкут, была адкрыта стральба. Сярод забітых аказаліся дырэктар школы, настаўнікі і дзеці. Як высветлілася пазней, крывавую бойню ўчыніў 20-гадовы Адам Лэнза. Да таго, як прыехаць у школу, ён забіў дома свайго бацьку. У школе працавала мама Адама, яна была настаўнікам. Яе ён застрэліў на вачах усіх. Потым Адам Лэнза пачаў страляць і ў дзяцей.







All the contents on this site are copyrighted ©.