2012-12-14 15:36:17

Кардынал Равазі: паэзія і малітва сустракаюцца ў містыцы


RealAudioMP3 13 снежня ў пасольстве Іспаніі пры Апостальскай Сталіцы адбылася цырымонія ўручэння Сусветнай прэміі за заслугі ў галіне містычнай паэзіі, вышэйшую ўзнагароду фонду Фернанда Рьела. Сёлетнім лаўрэатам стала паэт з Эквадору Яміле Бэтсі Нарваэс Сардэнас за кнігу “Entre los pucheros” (Пасярод келіхаў). Яна была абрана спасярод 266 аўтараў з 25 краін свету. Кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры, які прысутнічаў на ўручэнні, адзначыў, што кожная культура ўяўляе сабой спробу задумацца над таямніцай сусвету і чалавека і сведчыць пра трансцэндэнтнае вымярэнне чалавечага жыцця. Сэрца кожнай культуры ляжэць у найвялікшай таямніцы: таямніцы Бога, нагадаў словы бл. Яна Паўла ІІ іерарх. Паводле старшыні ватыканскай дыкастэрыі, гэта містычнае вымярэнне, уласцівае кожнай культуры, дасягае сваёй вяршыні ў паэзіі, якая з’яўляецца па сваёй прыродзе мовай сімвалаў і метафар. “Паэзія з’яўляецца рэзанансам апошніх пытанняў пра чалавек і яго прызначэнне”, - адзначыў кардынал Равазі.

Іерарх лічыць, што паэзія мае прывілей ажыўляць у чалавеку імкненне да Абсалюту і адраджаць смагу да Вечнага, бо з’яўляецца часта адлюстраваннем Вечнага Слова. “Паэзія і малітва цесна пераплятаюцца паміж сабой на вузкай мяжы містыкі. Кардынал звярнуўся да вобразнай мовы. Спектр малітвы, так як і паэзіі, калі яна сапраўдная, дакранае дзве крайнасці колераў, - адзначыў ён - цёмна-фіялетавага, які прадстаўляе горкія малітвы Ёва і многіх псальмаў – трэцяя частка якіх з’яўляюцца малітвамі плачу – і чырвонага колеру радасці і захаплення Богам-Збаўцай, невымоўнай таямніцай любові”.








All the contents on this site are copyrighted ©.