2012-12-13 14:14:29

Іерарх: Нараджэнне Хрыстовае можна па-сапраўднаму зразумець з новай кнігай Папы


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI напісаў сваю новую кнігу пра дзяцінства Езуса “добрай, лёгкай і зразумелай” мовай, лічыць арцыбіскуп Зальцбургскі Алоіс Котгасэр. 12 снежня ў цэнтральнай кнігарні Зальцбурга прайшла прэзентацыя апошняй часткі трылогіі Святога Айца аб зямным жыцці Езуса. У гэтых трох кнігах Пантыфік выказаў усё тое, што на яго думку важна, заўважыў арцыбіскуп Котгасэр. “Гэта ўражвае, наколькі выразнай мовай ён гэта робіць, і як захоплівае гэтым чытача, задаючы яму пытанні”, - падзяліўся сваімі ўражаннямі ад кнігі іерарх.

У новым томе Папа, з аднаго боку, паказвае Езуса як чалавека, з другога ж, ясна дае зразумець, што Езус – гэта больш, чым чалавек – сам Сын Божы, заўважыў арцыбіскуп. “Гэта кніга з’яўляецца ідэальным калядным падарункам”, - лічыць ён. Святы Айцец прапануе шмат цытатаў з Новага Запавету, ён у вельмі жывой форме прадстаўляе дзяцінства Езуса. Арцыбіскуп упэўнены, што сучасны чалавек атрымае магчымасць па-сапраўднаму зразумець гісторыю Нараджэння Хрыстовага, прачытаўшы новую кнігу Бэнэдыкта XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.