2012-12-13 10:05:34

Кардынал Равазі: Папа праз прысутнасць у “Твітэры” прыняў выклік гэтага свету


RealAudioMP3 Кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры даў інтэрв’ю італьянскай сацыялістычнай газеце “Unita”, якая адзначаецца сваім негатыўным стаўленнем да Каталіцкага Касцёла. Іерарх назваў вялікім “поспехам” першы мільён зарэгітсраваных на мікраблогу Папы асоб. “Гэтая колькасць сведчыць аб вялікім сімвалічным значэнні, якое мае Бэнэдыкт ХVI у сённяшнім свеце”, - адзначыў карыднал. Паводле яго, гэта знак таго, што навучанне Святога Айца з’яўляецца важным арыенцірам у тым ліку для тых, хто далёкі ад хрысціянскай веры. Пантыфік з’яўляецца таксама знакам супраціву для сённяшняга свету, менавіта таму, паводле ватыканскага іерарха, з’явіліся першыя атакі на Папу на яго профілі ў “Твітэр”. Ён перакананы, што гэта не атакі персанальна на Святога Айца, але скарэй на Касцёл з боку тых, хто чакае ад яго больш інтэнсіўнага і мацнейшага сведчання.

Кардынал Равазі прызнаўся, што знаходзіцца ў працоўнай групе, якая будзе наглядаць за ўсімі “твітамі”, якія будуць надыходзіць на адрас Святога Айца. “Быць на “Твітэры”, асабліва для Папы, за якім будзе сачыць вялікая колькасць людзей з цэлага свету, дае яму вялікія магчымасці. Гэта дазволіць Пантфіку зацікавіць рэлігійнымі пытаннямі вялікую колькасць людзей, якія маюць гарызонты цалкам далёкія ад Касцёла або забыліся пра свае хрысціянскія карані”,- лічыць кардынал Равазі. Іерарх адзначыў, што працоўная група будзе клапаціцца і пра тых, хто дашле крытычныя “твіты” на адрас Святога Айца. Ён не выключае, што асоба Папы можа стаць мэтай нападаў, нават небяспечных. Але калі хтосьці вырашыў узысці на гэты Аэрапаг, павінен прыняць яго асноўныя законы, нагадаў кардынал Равазі. “Бэнэдыкт ХVI фізічна не зможа прачытасць усіх пасланняў. Ёсць тыя, хто будзе на іх адказваць. Касцёл заўсёды там, дзе знаходзіцца чалавек з яго слабасцямі і праблемамі”, - адзначыў кардына Равазі.








All the contents on this site are copyrighted ©.