2012-12-12 14:57:05

Эксперты: ад 70% да 75% людзей, якіх пераследуюць за веру – гэта хрысціяне


RealAudioMP3 У аўстрыйскай сталіцы з нагоды “Дня ў падтрымку пераследуемых хрысціян” адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам членаў міжнародных дабрачынных арганізацый, якія займаюцца абаронай хрысціян розных канфесій, што падвяргаюцца пераследу ў розных краінах свету. На думку праваабаронцаў, дыскрымінацыя і насілле ў дачыненні да паслядоўнікаў Хрыста ў сучасным свеце набірае абароты. Хрысціянства з’яўляецца самай распаўсюджанай рэлігіяй у свеце. Ад 70% да 75% людзей, якіх пераследуюць за веру – гэта хрысціяне.

Сабаціна Джэймс, аўтар кнігі пра адносіны паміж мусульманамі і хрысціянамі, якая сама перайшла з ісламу ў хрысціянства, са муткам сцвердзіла, што “калі дзесьці спалілі Каран, мусульмане выходзяць на вуліцы, калі ж гараць хрысціяне, ніхто не выступіць супраць насілля”. Герберт Рэхбергер з арганізацыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” распавёў аб становішчы хрысціян у Пакістане, назваўшы 2011-2012 гг. самымі крывавымі і трагічнымі для іх у гісторыі краіны. Не засталася без увагі тэма Егіпту і становішча паслядоўнікаў Хрыста ў ім. Эксперты адзначылі, што нягледзячы на ​адсутнасць арганізаванага пераследу, узровень дыскрымінацыі хрысціян значна вырас у апошні час. Прыход да ўлады “Братоў-мусульман” пагоршыў становішча вернікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.