2012-12-12 13:02:47

Бэнэдыкт XVI змясціў свой першы “твіт”


RealAudioMP3 Святы Айцец змясціў у інтэрнэце свой першы “твіт”. Гэта адбылося ў Зале Паўла VI адразу пасля завяршэння агульнай аудыенцыі. Бэнэдыкт XVI зрабіў гэта на электронным планшэце. Дапамаглі яму ў гэтым супрацоўнікі Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. “Дарагія сябры, я рады звязацца з вамі праз “Твітэр”. Дзякуй за вашы шчодрыя водгукі. Я благаслаўляю ўсіх вас ад усяго сэрца”, - напісаў Святы Айцец у сваім першым паведамленні. Яно было апублікавана на ўсіх моўных версіях мікраблогу Папы. На працягу адной гадзіны ў паведамлення было ўжо каля 20 тыс. “рэтвітаў”, столькі разоў карыстальнікі падзяліліся словамі Святога Айца з іншымі асобамі ў “Твітэры”.

Пантыфік прыняў рашэнне адказаць праз “Твітэр” на тры пытанні сваіх падпісчыкаў, якія былі выбраны з тысяч надыходзячых на яго профіль. На першае з іх Папа адказаў непасрэдна пасля змяшчэння свайго “твіту”. “Як мы можам правесці Год веры ў нашым паўсядзённым жыцці?”, - запытаўся адзін з падпішчыкаў на “Твітэр” Святога Айца. “Праз размову з Езусам у малітве, слухаючы, што ён кажа вам у Евангеллі, і знаходзячы Яго ў тых, хто мае патрэбу”, - адказаў Пантыфік.

На ангельскай версіі твітэр-мікраблогу Бэнэдыкта XVI ужо зарэгістравалася каля 700 тыс. карыстальнікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.