2012-12-11 14:19:38

Святы Пасад пракаментаваў сітуацыю вакол кітайскага біскупа


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі пракаментаваў сітуацыю вакол дапаможнага біскупа Шанхайскай архідыяцэзіі Тадэуса Ма Даквіна. Была распаўсюджана інфармацыя, што кітайскія ўлады адстранілі яго ад выканання пастырскіх абавязкаў. Кіраўнік Залы Друку паінфармаваў, што Святы Пасад не мае на дадзены момант інфармацыі, акрамя той, што з’явілася ў СМІ. У любым выпадку, пазіцыя Апостальскай Сталіцы была агучана некаторы час таму ў шырокім артыкуле кардынала Фернанда Філоні, прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, у якім іерарх адзначыў, што “сітуацыя застаецца сур’ёзнай”. Некаторыя біскупы і святары ізаляваны і пазбаўлены свабоды. Улады выкарыстоўваюць ціск для кантролю за вернікамі. Святы Пасад, у сітуацыі адсутнасці свабоды рэлігіі і наяўнасці моцных абмежаванняў, не можа не прадпрымаць дзеянняў у абарону правоў вернікаў, заявіў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы, спасылаючыся на словы кардынала Філоні.







All the contents on this site are copyrighted ©.